Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Дэпутацкі корпус на чале са старшынёй Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Верай Цяліцай, намеснікі старшыні Таццяна Тарасевіч і Сяргей Кашміло, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый раёна прыйшлі ў парк на вул. Чкалава да помніка ўшанаваць памяць ахвяр Глыбоцкага гета.
– Мы сабраліся тут, каб узгадаць усіх, хто загінуў ад рук нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, - сказала старшыня раённага Савету дэпутатаў Вера Цяліца. - Падзеі і жах другой сусветнай вайны ніколі не павінны паўтарыцца. Беларусь добрая і чыстая краіна, якая не прывыкла ваяваць і ўступаць у сусветныя канфлікты. Мы заўсёды будзем памятаць нашых землякоў, якія аддалі свае жыцці дзеля мірнага неба над галавой. Мы не можам ім аддзячыць, але наша задача – расказваць гісторыю наступным пакаленням.