Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
29 кастрычніка 2020

Браты з Оршы стварылі эксклюзіўны трайк

Мотаспартсмены - блізняты з Оршы Андрэй і Валерый Жывуцкія пабудавалі незвычайны апарат на трох колах, злучыўшы ў адным корпусе матацыкл і кабрыялет. На ажыццяўленне ідэі пайшло каля года. Рабілі кузаў самі, фарбавалі, падбіралі ўсё неабходнае, камплектуючыя куплялі ў Беларусі. У выніку пад капотам эфектнага трайка - надзейны нямецкі шасціцыліндравы рухавік, каробка-аўтамат ад пазадарожніка, пярэднія тармазы ад японскага матацыкла. Асобны гонар - гук. Апаратура ўстаноўлена з катара - яна воданепранікальная, што важна для тэхнікі без даху. Перад пачаткам работ Андрэй і Валерый зрабілі чарцёж, звязаліся са спецыялістамі Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, даведаліся пра ўсе патрабаванні, каб трайк быў дапушчаны да руху на дарогах краіны.