Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
4 сакавіка 2020

Чатыры класы віцебскіх школ перавялі на дамашняе навучанне, каранціну няма

Вучні чатырох класаў (два 1-я, адзін 6-ы і адзін 8-ы) трох устаноў адукацыі Віцебска пераведзены на дамашняе навучанне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома.

Навучальны працэс арганізаваны дома. "Некаму заданні адпраўляюцца па электроннай пошце, праз мэсэнджары. Але каранцінных мерапрыемстваў у школах Віцебска не праводзіцца", - адзначыў Дзмітрый Хома.

Педагогі горада працуюць у звязцы з медыкамі. Ва ўстановах адукацыі праводзіцца растлумачальная работа, прымаюцца меры па выкананні санітарна-гігіенічных патрабаванняў, узмоцнена прафілактычная работа з дзецьмі, бацькамі.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, перавод вучняў чатырох класаў на дамашняе навучанне - гэта папераджальныя меры. Магчыма, школьнікі кантактавалі з носьбітам віруса. Пакуль гэта не пацвердзілася, ні ў каго з дзяцей каранавіруса няма.

Як паведамлялася, у Беларусі зарэгістраваны тры выпадкі, у якіх выяўлены фрагмент РНК, што верагодна, належыць тыпу каранавіруса 2019-nCoV. Усе тры пацыенты адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных сімптомаў захворвання ў іх няма. Адна з іх жыхарка Віцебска, яна знаходзіцца ў баксіраваным аддзяленні інфекцыйнай бальніцы.