Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
6 верасня 2021

Фестываль вогненных мастацтваў Burnt Out упершыню прайшоў у Віцебску

Першы фестываль вогненных мастацтваў Burnt Out прайшоў у Віцебску 4 верасня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА адна з арганізатараў Дар'я Андронава.

Гарачае шоу паказалi калектывы з Віцебска, Мінска, Рэчыцы, Магілёва, віцябчане і мінчане прадставiлi сольныя нумары. Усяго больш за 50 чалавек даказалi гасцям свята, што фаер-шоу - гэта не столькі камерцыйныя выступленні, дзе недасведчанага гледача стараюцца ўразіць відовішчам драконападобныя выдыхальнікі агню, колькі шматграннае і зачаравальнае мастацтва.

Адным з хэдлайнераў Burnt Out стаў дзіцячы калектыў Cool Kids, якім кіруе Дар'я Андронава. Хлопчыкі і дзяўчынкі маюць навыкі работы як з агнём, так і са святлом. "Круціць святло" азначае рабіць тыя ж трукі, што і са звычайнымі атрыбутамі фаершчыкаў, толькі замест агнёў на кончыках ланцугоў - палачкі, якія свецяцца. У калектыве ўсяго 26 чалавек, а на фэсце выступiлi 18 юных заклінальнікаў агню. "З такім святлом можна праводзіць шоу ў памяшканнях. Гэты фестываль для нас - спосаб паказаць, што флоу-арт, які мы развіваем, выходзіць за рамкі агульнапрынятага паказу. Гэта сімбіёз харэаграфіі, акрабатыкі і тэатральнага мастацтва", - адзначыла арганізатар.

Яна таксама дадала, што на дэбютны фестываль запрасілі самыя яркія і шматлікія калектывы Беларусі. Акрамя фэсту вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", які праходзіць падчас "Славянскага базару", майстры з агнём, па сутнасці, нідзе не збіраюцца. А ў Віцебску якраз самая вялікая супольнасць паклоннікаў палымяных выступленняў. Дар'я Андронава выказала надзею, што такое мерапрыемства спадабаецца як удзельнікам, так і жыхарам абласнога цэнтра і ў будучым стане традыцыйным.

Акрамя выступлення юных і дарослых фаершчыкаў, на свяце агню правялi і майстар-клас для жадаючых. На свята ўтаймавальнікаў агню, якое прайшло ў парку Пераможцаў, на пляцоўцы побач з фантанам, мог трапіць любы жадаючы: уваход бясплатны. Само дзейства пачалося ў 21.00 - з надыходам цемнаты, што толькі падкрэслівала арыгінальнасць кожнага нумара.

БелТА