Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
12 сакавіка 2022

Фінал адбору на конкурсы «Славянскага базару» пройдзе ў Оршы 19 сакавіка

Міністэрства культуры Беларусі праводзіць фінал нацыянальнага адбору да конкурсаў XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Фінал нацыянальнага адбору да XXXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2022" і ХХ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2022" пройдзе 19 сакавіка ў Оршы на базе Палаца культуры ў фармаце гала-канцэртаў.

"18 сакавіка плануецца заезд удзельнікаў у Оршу і папярэднія рэпетыцыі, 19 сакавіка ў 12.00 - канцэрт-праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору да дзіцячага музычнага конкурсу і ў 17.00 - канцэрт-праслухоўванне ўдзельнікаў да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні з удзелам папулярных артыстаў эстрады", - расказалі арганізатары.

Змагацца за права прадставіць Беларусь на знакамітым форуме будуць два дзясяткі фіналістаў, якія прайшлі папярэднія адборы. Прамая трансляцыя мерапрыемстваў будзе арганізавана Белтэлерадыёкампаніяй.

БелТА