Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
11 сакавіка 2020

Фотаконкурс «Жывая памяць» абвешчаны ў Віцебскім раёне

Адкрыты фотаконкурс "Жывая памяць", прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, абвешчаны ў Віцебскім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Анастасія Пішчулава.

Да ўдзелу запрашаюць усіх жадаючых. Трэба знайсці франтавыя фатаграфіі сваіх сваякоў і зрабіць максімальна падобныя здымкі. Разам з гісторыяй пра галоўных герояў архіўнага кадра да 20 красавіка іх варта даслаць у музей. Аўтары шасці найбольш цікавых матэрыялаў стануць пераможцамі. Іх працы будуць раздрукаваныя на вялікіх банэрах і прадстаўлены на выставе, прымеркаванай да Дня Перамогі, якая адкрыецца ў музеі ў пачатку мая.

Анастасія Пішчулава падкрэсліла: да памятнай даты музей праводзіць рознапланавыя тэматычныя праекты. У лютым без абмежаванняў па ўзросце стартаваў відэаконкурс чытальнікаў "Мы пра вайну вершамі гаворым". Удзельнікі могуць запісаць любімы верш пра вайну і размясціць яго на старонках сацсетак музея або даслаць на электронную пошту. Вынікі творчага спаборніцтва падвядуць у пачатку мая.

"Унікальным можна лічыць праект "Збор помнікаў Вялікай Айчыннай вайны Віцебскага раёна". З дапамогай розных крыніц (звесткі з архіваў, дадзеныя краязнаўцаў, мясцовых жыхароў) мы збіраем матэрыялы аб усіх мемарыяльных дошках і помніках, звязаных з вайной і размешчаных на тэрыторыі раёна, у тым ліку на грамадзянскіх могілках, а затым прывязваем іх да Google-карт. Любы жадаючы зможа знайсці і наведаць гэтыя месцы", - адзначыла дырэктар музея. Праца праводзіцца з чэрвеня мінулага года, у спісах ужо больш за 200 помнікаў.

Жыхаркам раёна, якія ўдзельнічалі ў вайне, прысвечаны праект "У вайны ёсць жаночы твар". Інфармацыя пра іх карпатліва збіраецца супрацоўнікамі музея ў архівах.

У ліку пастаянных мерапрыемстваў, якія праходзяць пад знакам 75-годдзя Перамогі, розныя музейна-педагагічныя заняткі і квэсты для школьнікаў.