Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У 2025 годзе Аршанскі льнокамбінат мае намер актыўна ўключыцца ў міжгаліновую кааперацыю, задзейнічаючы фабрыкі Баранавіч, Віцебска, Рэчыцы, Мінска і прыватныя швейныя прадпрыемствы. Што плануецца вырабляць на дадатковых пляцоўках, карэспандэнту БЕЛТА растлумачыў начальнік упраўлення маркетынгу Андрэй Лукашоў.
Было адзначана, што адной з ключавых задач на 2025 год для Аршанскага льнокамбіната стане рытмічнае забеспячэнне гандлёвых аб'ектаў гатовай прадукцыяй у асартыменце. Гэта выклікана ў першую чаргу пашырэннем уласнай сеткі фірменных магазінаў і неабходна для дасягнення запланаванага тавараабароту і эфектыўнага выкарыстання гандлёвых плошчаў.
"Улічваючы адсутнасць свабодных вытворчых магутнасцей для пашыву адзення на ўласнай швейнай фабрыцы, як і няхватку профільных спецыялістаў і рабочых, асноўным напрамкам у 2025 годзе ў міжгаліновай кааперацыі стане нарошчванне аб'ёму пашыву адзення ў пабочных арганізацыях. Мы гаворым аб наступных лічбах: 140 тыс. адзінак у 2025 годзе ў параўнанні з 47,3 тыс. адзінак у 2024-м", - каменціруе начальнік упраўлення маркетынгу.
Запланаваны шэраг глабальных праектаў у рамках міжгаліновай кааперацыі з прадпрыемствамі канцэрна "Беллегпрам" і іншымі спецыялізаванымі арганізацыямі рэспублікі. Напрыклад, пляцоўку Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб'яднання мяркуецца выкарыстоўваць для аказання паслуг па фарбаванні і нанясенні ратацыйнага друку на льнозмяшчальныя і баваўняныя тканіны для пашыву дамашняга тэкстылю. А віцебская фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі" ў 2025 годзе стане асноўнай вытворчай пляцоўкай для пашыву мужчынскага і жаночага адзення з ільняных тканін - там будуць шыць 85 працэнтаў адзення, выраб якога прадугледжаны праграмай міжгаліновай кааперацыі.
Задзейнічае Аршанскі льнокамбінат таксама магутнасці фабрыкі "Рэчыцкі тэкстыль" для пашыву падшываных коўдраў і пакрывал. Адзін з прыватных сталічных дамоў стане базай для вырабу льнозмяшчальнага напаўняльніка з выкарыстаннем катанізаванага валакна, выпушчанага на Аршанскім ільнокамбінаце, а камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы, малыя і сярэднія прыватныя швейныя арганізацыі краіны будуць выкарыстаны для пашыву асартыменту вырабаў дамашняга тэкстылю і адзення на давальніцкіх умовах.
Аршанскі льнокамбінат - буйнейшы вытворца льняных тканін і вырабаў з лёну ў краінах СНД і Еўропы. Доля экспарту прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці складае больш як 80 працэнтаў. Высокая ацэнка пакупнікоў дасягнута за кошт першакласнай якасці тавараў і пастаяннага абнаўлення іх асартыменту.