Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
4 верасня 2023

Ярка і з агеньчыкам адкрылі юбілейны Дзень пісьменства ў Гарадку

Урачыстая цырымонія адкрыцця Дня пісьменства ў Гарадку сабрала гасцей свята на яркай сцэнічнай пляцоўцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Дыпломы лаўрэатам уручыў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў. "Вось ужо 30 гадоў гэта свята ходзіць па нашай Беларусі. І на Прыдзвінні мы чулі імёны тых, хто праславіў краіну, - кнігадрукароў, пісьменнікаў, асветнікаў. Акрамя таго, што мы называем спадчынай, у нас будуць і тыя літаратурныя творы, якія мы зможам перадаць нашчадкам. Я ўпэўнены, што тыя, хто будзе жыць пасля нас, будуць таксама ганарыцца нашай роднай Беларуссю", - адзначыў міністр.

Для гледачоў зоркі эстрады, ужо вядомыя і артысты-пачаткоўцы, прадставілі яркі канцэрт, які стаў іскрыстай адметнасцю свята, а салют дадаў у вераснёўскі вечар агню і цяпла. Гледачы падпявалі выканаўцам, а дзеці танцавалі ў глядзельнай зале перад сцэнай на цэнтральнай плошчы горада.

БелТА