Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
21 верасня 2023

Кандытарская фабрыка «Віцьба» за І паўгоддзе нарасціла экспарт у 1,5 раза

За першае паўгоддзе 2023 года кандытарская фабрыка "Віцьба" нарасціла экспарт у 1,5 раза. Аб гэтым часопісу "Экономика Беларуси" расказала начальнік аддзела маркетынгу прадпрыемства Юлія Кірычэнка.

"У гэтым годзе павялічыўся экспарт у краіны ЕАЭС, актыўна нарошчваем пастаўкі ў Кітай. Асвойваць рынак КНР пачалі яшчэ ў 2016 годзе, а ў першым паўгоддзі ў Паднябесную адправілі 243 т ласункаў. Асаблівым попытам там карыстаюцца сухія сняданкі "Віцьба Active" са зменшанай колькасцю цукру ў саставе", - адзначае Юлія Кірічэнка.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў першым паўгоддзі вырасла амаль на 20 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2022 года. Удалося загрузіць магутнасці на 105 працэнтаў, павялічыць пастаўкі за мяжу ў 1,5 раза і рэалізаваць шэраг інвестпраектаў больш як на Br1 млн.

Зусім хутка юныя любіцелі ласункаў змогуць паспытаць новае дзіцячае пячэнне ад "Віцьбы". Прадукт выраблены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Яшчэ адна навінка прыйдзецца да густу і дарослым - каляровыя вафлі "Туці Фруці" з фруктова-ягаднымі смакамі ва ўпакоўцы 170 г.

БелТА