Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
6 лютага 2020

Колькасць прыродаахоўных парушэнняў зніжаецца ў Віцебскай вобласці

У Віцебскай вобласці дзякуючы комплекснаму падыходу ў прафілактычнай працы зніжаецца колькасць парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У прыватнасці, за мінулы год у рэгіёне ў параўнанні з 2018-м была скарочана на 37% колькасць парушэнняў па самавольным карыстанні нетрамі, на 18% - парушэнняў патрабаванняў па ахове зямель, на 12% - забруджванне паверхневых вод водных аб'ектаў. На 15% зменшылася колькасць парушэнняў рэжыму ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах водных аб'ектаў.

Усяго за мінулы год у Віцебскай вобласьці да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнута больш за 1,5 тыс. парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства. Агульная сума накладзеных на іх штрафаў склала амаль Br400 тыс. Кантроль ажыццяўляўся ў форме выбарачных праверак, маніторынгаў, мерапрыемстваў тэхнічнага характару, а таксама мер прафілактычнага і папераджальнага характару. "У апошнім выпадку накіравана больш за 3 тыс. інфармацыйных лістоў і прапаноў, на рэгулярнай аснове праводзіліся рабочыя сустрэчы і дні інфармавання. У папераджальных мэтах праведзена 1,7 тыс. маніторынгаў, па іх выніках суб'ектам гаспадарання выдадзена звыш 5 тыс. рэкамендацый па ліквідацыі выяўленых недахопаў (ліквідавана 98%). Такая практыка працы будзе прадоўжана ў гэтым годзе", - адзначылі ў камітэце.

У сферы навядзення парадку на зямлі спынена 10,6 тыс. парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Асноўную частку з іх складаюць парушэнні ў галіне абыходжання з адходамі (40%), правілаў водакарыстання (18%), патрабаванняў па ахове зямель (15%), заканадаўства аб раслінным свеце (8%), аховы атмасфернага паветра (7%), невыкананне прадпісанняў (6%).