Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Выстаўка ваеннай тэхнікі і плац-канцэрт упершыню ўключаны ў праграму "Марафону адзінства" ў Оршы, паведамляе БЕЛТА.
6 і 7 снежня рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю сустрэне Орша. Як раней абяцалі арганізатары, тут праграма марафону папоўніцца новымі пунктамі. У прыватнасці, 7 снежня ў Палацы культуры горада Барань Аршанскага раёна пройдзе майстар-клас і канцэрт аркестра ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пачатак запланаваны на 12.00.
Яшчэ некалькі цікавых мерапрыемстваў для ўсіх жадаючых ваенныя арганізуюць на пляцоўцы ДСУ "Хакейны клуб "Лакаматыў-Орша" (вул. Леніна, 79). Выстаўка стралковай зброі і формы адзення, прафарыентацыйныя пляцоўкі, фотазоны і інтэрактыўныя конкурсы ад Ваеннай акадэміі будуць цікавыя наведвальнікам любога ўзросту. Яшчэ адна цікавая кропка - выстаўка ваеннай тэхнікі Міністэрства абароны. Працаваць пляцоўкі будуць з 10.00 да 19.00.
Роўна ў 15.00 на пляцоўцы каля лядовай арэны пачнецца яшчэ адно відовішчнае мерапрыемства. Упершыню ў рамках "Марафону адзінства" ў Оршы пройдзе плац-канцэрт аркестра Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.