Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
20 красавіка 2020

Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» ў Віцебску адменены

Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы", які планавалася правесці 14-15 мая ў Віцебску, не адбудзецца. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце форуму, паведамляе БЕЛТА.

У звароце да патэнцыяльных удзельнікаў асноўнага дзелавога мерапрыемства Віцебскай вобласці арганізацыйны камітэт просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці і разлічвае на разуменне.

Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" - традыцыйная пляцоўка для прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Віцебскай вобласці. У 2020 годзе планавалася правесці мерапрыемства дзявяты раз, асноўнай тэматыкай вызначана выкарыстанне лічбавых тэхналогій, фарміраванне інфраструктуры і прававога асяроддзя для лічбавай эканомікі.

Удзельнікамі VIII Міжнароднага эканамічнага форуму ў 2019 годзе сталі амаль 500 замежных гасцей з 22 дзяржаў. Было падпісана 17 пагадненняў аб міжнародным супрацоўніцтве.

Арганізатарамі форуму выступаюць Віцебскія абласны і гарадскі выканкамы, Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу, адміністрацыя СЭЗ "Віцебск", Віцебскае аддзяленне БелГПП, Віцебскі абласны саюз наймальнікаў.