Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
9 сакавіка 2020

Новая дзіцячая амбулаторыя адкрылася ў Віцебску

У Віцебску адкрылася новая дзіцячая амбулаторыя.

У святочным мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, сенатар Юрый Дзяркач, старшыня Віцебскага гарвыканкама Вадзім Заранкін, іншыя ганаровыя госці, мясцовыя жыхары.

Дзіцячая амбулаторыя першаснай медыцынскай дапамогі размешчана на першым паверсе шматкватэрнага жылога дома ў густанаселеным мікрараёне Білева. Сюды пераведзена педыятрычнае аддзяленне №2 абласной дзіцячай паліклінікі, якое ўключае 12 участкаў. Таксама ў склад амбулаторыі ўвайшлі прышчэпачны і лабараторны кабінеты, лабараторыя, кабінет функцыянальнай дыягностыкі. Вузкія спецыялісты будуць весці тут прыём па графіку. У поўным аб'ёме прымаць юных пацыентаў і аказваць ім меддапамогу амбулаторыя пачне з 9 сакавіка. У зоне абслугоўвання новай амбулаторыі - 11,5 тыс. дзяцей, якія пражываюць у Білева.

Па словах старшыні аблвыканкама, гэты малады мікрараён развіваецца, значную частку яго насельніцтва складаюць маладыя сем'і з дзецьмі. "Некалькі гадоў таму было вырашана перабудаваць адносіны ў сферы аховы здароўя, адысці ад канцэнтрацыі праблем у буйных установах (паліклінікі, бальніцы), цеснаты пацыентаў. Асаблівасць дадзенага аб'екта ў тым, што ён дазваляе наблізіць найбольш запатрабаваную першасную медыцынскую дапамогу да мясцовых жыхароў. Тут будзе зручна і камфортна наведвальнікам. Прасцей працаваць будзе і спецыялістам аховы здароўя, а значыць, яны змогуць аказваць дапамогу больш якасна, - сказаў Мікалай Шарстнёў. - Думаю, гэтым шляхам мы і далей будзем рухацца".

Закранаючы развіццё сістэмы аховы здароўя вобласці, кіраўнік вобласці адзначыў: многае ўжо зроблена, але яшчэ больш трэба будзе ўвасобіць. "Мы ведаем праблемы Віцебска, вобласці. Трэба брацца за абласную бальніцу. Гэта няпросты аб'ект, цяжкі па маштабнасці і фінансаванні. Сёлета неабходна знайсці крыніцу сродкаў, каб адпрацаваць усе пытанні, планамерна падысці да яе рамонту і завяршыць усе работы ў наступным годзе. Тады ў нас застануцца ўжо невялікія аб'екты, з якімі за год-два зможам разабрацца, прывесці ў нармальны стан усе нашы астатнія медустановы", - дадаў Мікалай Шарстнёў.