Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
15 верасня 2023

Падтрымка сем'яў і пытанні выхавання. Качанава сустрэлася з актывам БСЖ Віцебскай вобласці

У фармаце дыялогу ў Наваполацку прайшла сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай з актывісткамі Беларускага саюза жанчын Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Савета Рэспублікі правяла чарговую сустрэчу з жаночым актывам, такія дыялогавыя пляцоўкі адбыліся ўжо ў Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. "Я бачу, якую цікавасць выклікаюць гэтыя сустрэчы ў жанчын, якія жывуць інтарэсамі нашай краіны, задачамі і праблемамі, якія ёсць у нашым грамадстве", - расказала журналістам перад сустрэчай Наталля Качанава.

Адной з цэнтральных тэм абмеркавання стала сям'я. Спікер адзначыла, што дзяржава аказвае вялікую падтрымку грамадзянам, і ў абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі акцэнт робіцца на шчаслівай сям'і. Захаванне інстытута шлюбу, падтрымка шматдзетных бацькоў, мацярынства і дзяцінства, здароўя нацыі - усе гэтыя пытанні знаходзяцца ў цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы і ўрада.

"У нас часта праходзяць прыёмы грамадзян, і да нас звяртаюцца людзі, якія вяртаюцца з еўрапейскіх краін, ратуючы сваіх дзяцей ад тых каштоўнасцей, якія там навязваюць. Гэта не нашы традыцыі, мы ніколі па іх не жылі", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава закранула тэму дэмаграфічнай бяспекі. "Такімі льготамі і прэферэнцыямі, якія ёсць у нас, не многія дзяржавы могуць пахваліцца. У Беларусі выплачваюцца розныя віды дапамог. Усе пытанні, якія вырашаюцца ў ахове здароўя, адукацыі, органамі працы і абароны, сёння накіраваны на падтрымку сем'яў", - адзначыла яна і анасавала мерапрыемства ў Полацку - размову пра галоўнае, якую плануюць правесці з сем'ямі, абмеркаваць пытанні выхавання падрастаючага пакалення і іншыя.

Старшыня Савета Рэспублікі ў гэтым пытанні заклікала да кансалідацыі жаночую супольнасць - дапамагчы адна адной, падтрымаць, паказаць прыклады шчаслівых сем'яў і ўнесці прапановы, што яшчэ можна зрабіць для павышэння нараджальнасці ў краіне. Таксама агульнымі намаганнямі можна вырашыць і многія іншыя пытанні, напрыклад, прафілактыкі ўцягвання непаўналетніх у проціпраўныя дзеянні. Наталля Качанава расказала, што размаўляла з дзяўчатамі, якія займаліся распаўсюджваннем наркотыкаў і цяпер знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Спікер падкрэсліла, што і жанчынам, і грамадству ў цэлым трэба рабіць усё магчымае, каб прадухіляць такія выпадкі, быць побач з тымі, каму патрэбна дапамога.

Каля 600 жанчын Віцебшчыны, якія прадстаўляюць не толькі БСЖ, у размове з Наталляй Качанавай узнялі розныя тэмы. Іх цікавілі праблемы захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, пытанні выхавання дзяцей, эканамічнага развіцця, аховы здароўя, адукацыі.

БелТА