Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
4 жніўня 2023

Саюз пісьменнікаў Беларусі перадаў 400 кніг Гарадоцкай раённай бібліятэцы

У Гарадку прайшла сустрэча з прадстаўнікамі культуры і органамі выканаўчай улады ў рамках падрыхтоўкі і правядзення Дня беларускага пісьменства ў 2023 годзе на чале з намеснікам міністра інфармацыі Ігарам Бузоўскім, паведамілі БЕЛТА ў Мінінфарме.

У рамках акцыі "Пісьменнікі краіны - Гарадку" старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч перадаў Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы 400 кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў.

"Дзень беларускага пісьменства - гэта вялікі комплекс мерапрыемстваў. У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы Дзень беларускага пісьменства праходзіць у першую нядзелю верасня, але работа прадстаўнікоў творчага асяроддзя, тых, хто захоўвае і прымнажае традыцыі беларускай зямлі ў сферы культуры, навукі праводзіцца на працягу ўсяго года, - адзначыў Ігар Бузоўскі ў час мерапрыемства. - Першым вынікам такой работы напярэдадні свята стала прэзентацыя кніг Саюза пісьменнікаў Беларусі і перадача 400 кніг з асабістымі аўтографамі аўтараў бібліятэцы Гарадка, дзе адбудуцца асноўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства".

ХХХ Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Гарадку 2-3 верасня.

БелТА