Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
10 сакавіка 2020

Студэнты Віцебскай вобласці паспрабуюць сябе ў ролі ратавальніка-пажарнага

У Віцебску 10-11 сакавіка пройдзе абласны этап рэспубліканскага конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці "Cтудэнты. Бяспека. Будучыня" сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў рэгіёна, паведамілі БЕЛТА у абласным упраўленні МНС.

Конкурс праводзіцца ў вобласці восьмы год запар. Яго задачы - фарміраванне ў моладзі адказнага стаўлення да пытанняў бяспекі, атрыманне навыкаў правільных паводзін у экстрэмальных сітуацыях, папулярызацыя здаровага і бяспечнага ладу жыцця ў студэнцкім асяроддзі.

У спаборніцтве прымуць удзел каманды Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Полацкага дзяржуніверсітэта і Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА". Ім трэба будзе праверыць фізічную падрыхтоўку, уменне правільна дзейнічаць у конкурсе "НС тэхнагеннага характару". Студэнтам трэба будзе пераадолець паласу перашкод, навясную пераправу, ліквідаваць ДТЗ і арганізаваць пошук пацярпелых у задымленым памяшканні. Маладыя людзі павінны будуць аказаць першую дапамогу, прадэманстраваць тэарэтычныя веды, відэаролікі па тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці, праявіць крэатыў у этапе "Шлягер бяспекі". Удзельнікі таксама прадставяць журы праекты, як зрабіць дом бяспечным.