Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
27 кастрычніка 2020

У Полацку знайшлі чарговыя старажытныя артэфакты

У Полацку знайшлі фрагменты шкляных бранзалетаў, пярсцёнак і іншыя прадметы, як мяркуецца, XII-XIII стагоддзяў. Аб гэтым праінфармаваў у сваім Instagram-акаўнце старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, паведамляе БЕЛТА.

"На тэрыторыі Верхняга замка ў час зямельных работ знойдзены фрагменты шкляных бранзалетаў, пярсцёнак і іншыя знаходкі, як мяркуецца, XII-XIII стагоддзяў. Знойдзеныя прадметы ўяўляюць сабой навуковую каштоўнасць, яны дадуць магчымасць атрымаць дадатковыя звесткі аб гісторыі нашага старажытнага Полацка", - адзначыў у сацсетцы кіраўнік раёна.

У Полацку на тэрыторыі Верхняга замка з лістапада 2019 года ідзе маштабная будоўля. У будынках былога бальнічнага гарадка ў 2021 годзе збіраюцца размясціць Полацкае кадэцкае вучылішча. За будаўнічымі работамі ў гістарычным цэнтры горада вядуць нагляд археолагі.