Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
18 лютага 2021

Віцебскаму гарадскому музею воінаў-інтэрнацыяналістаў 25 гадоў

25 гадоў таму ў Віцебску адкрыўся адзіны ў Беларусі музей, прысвечаны вайне ў Афганістане. У ім беражліва захоўваюць памяць аб мужнасці і гераізме беларусаў, якія ваявалі ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў. Экспазіцыя перадае атмасферу і адлюстроўвае падзеі таго часу праз дакументы, фатаграфіі, узнагародныя знакі загінулых суайчыннікаў, іх пісьмы родным, праз захаваную зброю, бронекамізэлькі, міны. У фондах больш за 8 тыс. экспанатаў.

БелТА