Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
24 лістапада 2020

З эпохай вікінгаў азнаёміць выстаўка ў Віцебску

Выстаўка ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" азнаёміць наведвальнікаў з эпохай вікінгаў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Выстаўку "Кліч Поўначы" падрыхтаваў клуб гістарычнай рэканструкцыі і мадэлявання "Нагльфар", які займаецца даследаваннем у галіне рэканструкцыі тэкстыльнай, кавальскай, ювелірнай і іншай вытворчасці эпохі Ранняга сярэдневякоўя, вывучае пытанні гісторыі ўзнікнення і развіцця народнага промыслу.

Экспазіцыя ўключае адноўленыя касцюмы, прадметы побыту, зброю, даспехі, упрыгажэнні жыхароў Скандынавіі эпохі вікінгаў (VIII-XI стагоддзяў), славянскіх і фіна-вугорскіх плямёнаў. Усе прадметы матэрыяльнай культуры члены клуба вырабілі ўручную з натуральных матэрыялаў па археалагічных крыніцах і гістарычных тэхналогіях. Частку экспанатаў прадаставілі клубы гістарычнай рэканструкцыі Sarkany (Віцебск) і True Varing (Мінск).

Работа выстаўкi прадоўжыцца па 14 снежня.