Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Аб'ём гандлю Беларусі з Еўрапейскім саюзам складае каля $8 млрд. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў у інтэрв'ю выданню "Известия", паведамляе БЕЛТА.
"Нягледзячы на ўсе санкцыі, каля $8 млрд - гэта сума нашага гандлю з Еўрапейскім саюзам. І самае цікавае, што ў гэтай суме большасць пазіцый належыць тым дзяржавам, якія стаяць ля асноў крытыкі Беларусі і разгортваюць антыбеларускую рыторыку ў Еўрапейскім саюзе. Гэта значыць яны там заклікаюць да санкцый, гаворачы аб нелегітымнасці нашай улады, а пад шумок прытаргоўваюць. Гэта значыць вы фарміруеце пазіцыю Еўрасаюза, прымушаеце нейкія дзяржавы, якія лічацца лакаматывамі ЕС, прыпыняць нейкае ўзаемадзеянне, а што ж вы самі?" - заўважыў Максім Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, у еўрапейскіх краін ёсць інтарэс да гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прычым многія краіны ядра старой Еўропы праяўляюць усё больш і больш інтарэсу. "Гэта відаць па правядзенні розных мерапрыемстваў паміж прадпрымальнікамі нашых краін. Па лініі гандлёвых і прамысловых палат, палат бізнесу", - сказаў міністр.