Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 20 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Па стане на 9 чэрвеня забароны дзейнічаюць у 15 раёнах Мінскай вобласці - Вілейскім, Дзяржынскім, Клецкім, Крупскім, Любанскім, Мінскім, Маладзечанскім, Нясвіжскім, Слуцкім, Смалявіцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Стаўбцоўскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім. У Гродзенскай вобласці забаронена наведваць лясы ў Ваўкавыскім, Лідскім, Навагрудскім і Ашмянскім раёнах. Наведванне лясоў абмежавана таксама ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці.
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Меры абмежавальнага характару ўводзяцца ў выпадку ўстанаўлення высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта ўвядзення забарон на наведванне лясоў - гарантаванне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне без нанясення ўрону прыводзіць, згодна з арт. 15.29 КоАП, да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ - Br27).
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.