Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
26 чэрвеня 2024

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь і Расія дэманструюць, як павінны выбудоўвацца адносіны паміж дзяржавамі

Беларусь і Расія дэманструюць, як павінны выбудоўвацца адносіны паміж дзяржавамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння добрым краінам і добрым народам дэманструем нашымі адносінамі, як павінны выбудоўвацца адносіны паміж дзяржавамі. Шмат у чым гэта ваша заслуга з Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Мы ў гэтым напрамку будзем і далей супрацоўнічаць", - заявіў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў бліжэйшы час у плане беларуска-расійскага супрацоўніцтва чакаецца Форум рэгіёнаў, а таксама падзякаваў за рашэнне аб маштабнай прысутнасці Узброеных Сіл Расіі і вышэйшых службовых асоб на парадзе, які плануецца правесці ў Мінску ў Дзень Незалежнасці да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

"Мы гэта вельмі цэнім. Таму можаце спадзявацца, што ўсё, што мы запланавамі разам, з беларускага боку будуць пытанні вырашаны без затрымкі і без усякага спынення", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА