Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Аграрыі рэспублікі, паводле апошніх даных, накапалі больш за 4,39 млн т цукровых буракоў з сярэдняй ураджайнасцю па краіне 483 ц/га, убрана 90,9 тыс. га пасяўных плошчаў, што складае 87,4 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на сёння намалацілі звыш 10,21 млн т збожжа з улікам рапсу. У лідарах па намалоце - работнікі АПК цэнтральнага рэгіёна краіны. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,8458 млн т, Гродзенская - 2,2961 млн т, Брэсцкая - 2,0788 млн т, Магілёўская - 1,1224 млн т, Гомельская - 1,0014 млн т, Віцебская - 873,5 тыс. т.
У Беларусі таксама намалочана больш за 2,3 млн т зерня кукурузы, ураджайнасць склала 78,6 ц/га. Убрана 296,4 тыс. га пасяўных плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне, або 95,4 працэнта ад плана. Сабрана таксама звыш 21,2 млн т зялёнай масы кукурузы з ураджайнасцю 226 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёныя кармы на сёння ўбралі з плошчы 938,5 тыс. га (99,7 працэнта ўборачнай плошчы).
Аграрыі рэспублікі сабралі 152,2 тыс. т агародніны пры ўраджайнасці(без агародніннага гарошку) 361,5 ц/га. Убрана 5,2 тыс. га пасяўных плошчаў, або 98,4 працэнта да плана.
Нараўне з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана больш за 9,45 млн т кармавых адзінак (96,3 працэнта да плана).
Актыўнымі тэмпамі вядзецца апрацоўка глебы: зябліва паднята на плошчы 635,8 тыс. га, што складае 42,8 працэнта да плана. Зяблевая апрацоўка глебы пад сяўбу лёну-даўгунцу завершана на 79,1 працэнта, пад сяўбу цукровых буракоў - на 43,2 працэнта.