Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Амаль 9 млн т малака плануюць атрымаць у Беларусі па выніках года. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказала начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Наталлі Соніч, у жывёлагадоўлі ў бягучым годзе ўпершыню надой на карову складзе 6150 кг. "Мы перасягаем рубеж 6 т. Упершыню мы атрымаем амаль 8,8 млн т малака, каля 450 т свініны і амаль 650 т ялавічыны ва ўсіх катэгорыях гаспадарак. Мы поўнасцю забяспечваем унутраны рынак і таксама дзякуючы перапрацоўцы пастаўляем на экспарт якасную прадукцыю. І гэта ўсё заслуга нашых людзей, якія працуюць на зямлі, устаюць раней за ўсіх і пазней за ўсіх кладуцца спаць", - адзначыла яна.
Такія дасягненні сталі магчымы ў тым ліку дзякуючы інавацыйнаму развіццю, стварэнню новых малочнатаварных комплексаў, свінакомплексаў, птушкафабрык, якія аблягчаюць працу чалавека, дадала яна. "Мы плануем і далей развівацца, і да 2030 года ўвесь дойны статак перавесці на высокатэхналагічныя малочнатаварныя комплексы, а таксама пабудаваць новыя свінакомплексы, - анансавала начальнік галоўнага ўпраўлення. - Таксама мы развіваем новыя віды прадукцыі. Створана ферма па гадоўлі індычкі, інавацыйная перапяліная ферма".