Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Базавая стаўка ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года вырасце да Br195. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 18 лістапада 2020 года нумар 659, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Цяпер базавая стаўка складае Br185.
Базавая стаўка прымяняецца пры аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.