Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
9 чэрвеня 2022

Беларусь гатова пастаўляць у Таджыкістан халяльную прадукцыю

Беларусь гатова пастаўляць у Таджыкістан халяльную прадукцыю. Аб гэтым на пасяджэнні беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы да нарошчвання экспарту ў Таджыкістан беларускіх прадуктаў, у тым ліку сертыфікаваных па стандартах "Халяль". У гэтай галіне намі праведзена карпатлівая работа. Нас сертыфікавала аўтарытэтная халяльная кампанія ў ААЭ, і цяпер мы можам пастаўляць нашу прадукцыю ў краіны мусульманскага свету", - расказаў міністр.

Таксама ў сваім уступным слове ён адзначыў патэнцыял росту паставак племянной буйной рагатай жывёлы беларускай селекцыі і магчымасць забяспечыць таджыкскіх аграрыяў высокапрадукцыйным, збалансаваным камбікормам і прымесямі.

"Ва ўмовах усё большай нестабільнасці ў свеце нам неабходна наладзіць сумесную работу па нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Наша краіна зацікаўлена ў забеспячэнні Таджыкістана беларускай кар'ернай і будаўнічай тэхнікай такіх заводаў, як БЕЛАЗ і МАЗ. Таксама мы прапануем прадоўжыць пастаўкі ў Таджыкістан пасажырскай тэхнікі "Белкамунмаша" для развіцця гарадскога транспарту", - падкрэсліў Ігар Брыло.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання выказаў зацікаўленасць у далейшым пашырэнні напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам: "Упэўнены, што ў нас ёсць рэзервы для забеспячэння росту ўзаемных паставак тавараў".

Пасля заканчэння пасяджэння міністрамі дзвюх краін было падпісана базавае пагадненне паміж ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і ДАБ Рэспублікі Таджыкістан "Аманатбанк" аб экспартным крэдытаванні беларускіх паставак.

У 2021 годзе тавараабарот Беларусі з Таджыкістанам склаў больш за $126 млн і ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся на 12,6 працэнта, а экспарт склаў крыху больш за $122 млн (рост на 11,1 працэнта).

БелТА