Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ААЭ Андрэй Лучанок сустрэўся з дзяржаўным міністрам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Ахмедам Алі аль-Саегам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку абмен дэлегацыямі дзелавых колаў, правядзенне сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры і з выпадку 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і ААЭ.
"Субяседнікі высока ацанілі дасягнуты ўзровень развіцця беларуска-эмірацкіх адносін, выказалі надзею на ўдалую рэалізацыю да канца 2022 года шэрага двухбаковых праектаў, - адзначылі ў МЗС. - Дзяржаўны міністр павіншаваў Беларусь з паспяховым удзелам у сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2020", якая завяршылася".