Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
7 кастрычніка 2024

Беларусь і Азербайджан акрэслілі планы рзвіцця дзелавога супрацоўніцтва

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з выканаўчым дырэктарам Агенцтва падтрымкі экспарту і інвестыцый Азербайджанскай Рэспублікі (AZPROMO) Юсіфам Абдулаевым, які прыбыў у Беларусь у рамках візіту ўрадавай дэлегацыі Азербайджана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БелГПП.

У час сустрэчы кіраўнікі партнёрскіх бізнес-асацыяцый абмеркавалі напрамкі для прадаўжэння эфектыўнага сурацоўніцтва, у тым ліку ў рамках мемарандумаў, падпісаных AZPROMO з БелГПП і яе ўнітарнымі прадпрыемствамі, а таксама планы па арганізацыі абмену візітамі дэлегацый бізнесу, правядзенні сумесных форумаў, удзелу прадпрыемстваў і арганізацый у міжнародных выставачных мерапрыемствах у Беларусі і Азербайджане.

Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні аказання практычнай дапамогі развіццю ўзаемнага гандлю. У БелГПП акцэнтавалі ўвагу, што неабходна арганізоўваць тэматычныя мерапрыемствы па пытаннях, якія ў найбольшай ступені маюць цікавасць для бізнесу, напрыклад па тэматыцы пабудовы лагістычных ланцужкоў і правядзення фінансавых разлікаў, з мэтавым прыцягненнем спікераў і ўдзельнікаў.

Юсіф Абдулаеў прадставіў праект запуску вытворчасці мінеральнай вады "Ісцісу", якая прэзентавана сёння ў Гандлёвым доме Азербайджана. Пастаўка гэтага прадукту плануецца ў гандлёвыя сеткі Беларусі ў бліжэйшым будучым. Адкрыццё завода па вытворчасці мінеральнай вады "Ісцісу" адбылося літаральна некалькі тыдняў таму.

БелТА