Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
4 лютага 2022

Беларусь і Егіпет абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва ў галіне інвестыцыйнай палітыкі

Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з выканаўчым дырэктарам галоўнага ўпраўлення па інвестыцыях і свабодных зонах Егіпта Махамедам Абдэльвахабам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Каіры.

"Бакі абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне інвестыцыйнай палітыкі. Перспектыўнымі сферамі вызначаны прамысловая кааперацыя, сельская гаспадарка, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і медыцына", - гаворыцца ў паведамленні беларускай дыпламатычнай місіі.

Акрамя таго, разгледжаны графік маючых адбыцца двухбаковых кантактаў. У прыватнасці, дасягнута дамоўленасць аб правядзенні відэаканферэнцыі з Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і адукацыйнага семінара.

БелТА