Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Беларусь і Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (ФАО) маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферы АПК, паведамілі БЕЛТА ў арганізацыі.
Намеснік рэгіянальнага прадстаўніка ФАО па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Набіл Ганджы сустрэўся з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігарам Брыло. Бакі абмеркавалі бягучую сумесную работу ў краіне, будучыя напрамкі супрацоўніцтва, уключаючы ўкараненне інавацыйных тэхналогій у жывёлагадоўчым сектары, і стыпендыяльную праграму ФАО і ўрада Венгрыі.
"За пошнія сем гадоў у Беларусі рэалізавана 18 праектаў ФАО - 11 нацыянальных, тры міжрэгіянальныя і пяць рэгіянальных - на агульную суму $2,5 млн, якія ў асноўным фінансаваліся з уласных сродкаў ФАО і часткова Расіяй", - сказаў Набіл Ганджы. У прыватнасці, па праектах аказана садзейнічанне нацыянальным органам у маніторынгу і барацьбе са шкоднікамі і хваробамі жывёл і раслін, праведзена работа па ўмацаванні бяспекі харчовых прадуктаў, пашырэнні доступу на рынак прадуктаў харчавання, аказанні падтрымкі па правядзенні сельскагаспадарчага перапісу, правядзенні ацэнкі дэградацыі зямель і зніжэння рызыкі стыхійных бедстваў.
Беларускі бок прапанаваў некалькі новых напрамкаў для тэхнічнай падтрымкі, сярод якіх прасоўванне і маркетынг прадуктаў харчавання, аказанне садзейнічання ва ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, падтрымка жанчын-прадпрымальнікаў у сельскіх раёнах, умацаванне ветэрынарных сістэм, забеспячэнне кантролю за трансгранічным распаўсюджваннем хвароб жывёл. "ФАО гатова паглыбіць супрацоўніцтва з урадам у галіне ўстойлівай вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі з дапамогай прадастаўлення тэхнічнай падтрымкі", - адзначыў Набіл Ганджы.
Бакі таксама абмеркавалі ўклад ФАО ў Рамачную праграму ААН па супрацоўніцтве ў галіне ўстойлівага развіцця на 2021-2025 гады, асабліва ў рэалізацыю задачы па пераходзе да экалагізацыі, накіраваным на інклюзіўны і ўстойлівы рост праз аказанне тэхнічнай дапамогі ўраду.
Беларусь далучылася да ФАО ў 2005 годзе. Важнымі прыярытэтамі супрацоўніцтва з'яўляюцца развіццё сельскай і лясной гаспадаркі і кіраванне прыроднымі рэсурсамі, якія садзейнічаюць развіццю сельскіх раёнаў.