Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У час рабочай паездкі ў Ірак Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі і Іраку па сумяшчальніцтве Віктар Рыбак сустрэўся з кіраўнікамі міністэрстваў Ірака. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
На сустрэчы ў Міністэрстве ўнутраных спраў Ірака абмяркоўвалася развіццё практычнага ўзаемадзеяння паміж профільнымі ведамствамі дзвюх краін, пашырэнне дагаворна-прававой базы і абмен вопытам.
З міністрам вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Ірака Наймам Аль-Абудзі пасол абмеркаваў магчымасці беларуска-іракскага супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў, развіцця кантактаў паміж навучальнымі ўстановамі абедзвюх краін.
Міністр моладзі і спорту Ірака Ахмед аль-Мубарка таксама сустрэўся з Віктарам Рыбаком. "Дасягнуты дамоўленасці аб далейшых кроках па пашырэнні супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі спартсменаў і задзейнічанні ў гэтых мэтах беларускіх спартыўных аб'ектаў", - праінфармавалі ў МЗС.
Пасол запрасіў кіраўнікоў іракскіх ведамстваў наведаць Беларусь для прадаўжэння кантактаў з профільнымі міністэрствамі.