Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Беларусь і Іран рыхтуюць пасяджэнне камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Яе правядзенне абмяркоўвалася на сустрэчах пасла Беларусі ў Іране Юрыя Лазарчыка, які завяршае сваю дыпмісію ў гэтай краіне, з кіраўніцтвам МЗС і Міністэрства прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
З міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам беларускі дыпламат абмеркаваў актуальныя напрамкі супрацоўніцтва. Пасол адзначыў важнасць актывізацыі сумесных скаардынаваных крокаў па нарошчванні гандлю паміж дзвюма краінамі, а таксама паглыблення двухбаковых кантактаў у адукацыі, уключаючы медыцынскую.
Развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж краінамі было разгледжана на перагаворах з міністрам прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана, сустаршынёй іранскай часткі сумеснай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Алірэзой Размхасэйні. "Субяседнікі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў і адзначылі канструктыўны і ўзаемапаважлівы характар двухбаковых адносін", - расказалі ў МЗС.
Асаблівую ўвагу яны надалі падрыхтоўцы да правядзення ў Мінску 15-га пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва.