Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У фармаце відэаканферэнцыі прайшла сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Эквадоры і Калумбіі па сумяшчальніцтве Мікалая Аўсянкі з віцэ-прэзідэнтам Гандлёвай палаты Калі Карласам Андрэсам Перэсам Рамірэсам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Падчас размовы пасол адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін з дэпартаментам Валье дэль Каўка і яго сталіцай Калі.
Калумбійскі бок падкрэсліў цікавасць да ўмацавання супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання, сельскагаспадарчай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій.
Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у прадаўжэнні супрацоўніцтва.