Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў сёння сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін, а таксама графік запланаваных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
Аляксандр Гур'янаў адзначыў стратэгічны характар супрацоўніцтва дзвюх краін і ўзаемную зацікаўленасць у далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.