Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч 22 снежня правёў кансультацыі паміж МЗС з першым намеснікам міністра замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Лэ Юйчэнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Бакі адзначылі асаблівы стратэгічны характар двухбаковых адносін, а таксама істотную актывізацыю гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных і міжрэгіянальных сувязей.
Былі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-кітайскага парадку дня, далейшыя крокі па інтэнсіфікацыі ўзаемаадносін, уключаючы правядзенне шэрага будучых мерапрыемстваў на высокім і вышэйшым узроўнях.