Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў 16 красавіка правёў сустрэчу з кіраўніком міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі КНР Лю Цзяньчаа. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Бакі разгледзелі стан і перспектывы пашырэння беларуска-кітайскага супрацоўніцтва па многіх напрамках. Размова ішла таксама пра графік маючых адбыцца кантактаў на розных узроўнях.
У час перагавораў была выказана ўзаемная зацікаўленасць ва ўмацаванні міждзяржаўных сувязей, а таксама ўстанаўленні кантактаў паміж палітычнымі партыямі, грамадскімі аб'яднаннямі Беларусі і Кітая з мэтай абмену вопытам.