Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Аляксандр Чарвякоў правёў сустрэчу са старшынёй праўлення Кітайскай асацыяцыі медыцынскага абсталявання Хоу Янь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Пекіне.
У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, у прыватнасці, магчымасць арганізацыі сумеснай выставачнай дзейнасці і тэматычных мерапрыемстваў у сферы аховы здароўя.
Кітайская асацыяцыя медыцынскага абсталявання створана ў 1991 годзе. На сённяшні дзень з’яўляецца адным з буйнейшых некамерцыйных галіновых аб’яднанняў у КНР: мае 67 філіялаў па ўсёй краіне, членамі з’яўляюцца больш як 1 тыс. вытворцаў медыцынскіх вырабаў.