Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Часовы павераны ў справах Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Таццяна Харлап сустрэлася з дэлегацыяй кітайскай правінцыі Ганьсу на чале з віцэ-губернатарам Чэн Сяоба. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.
"На перагаворах у Шанхаі ў складзе беларускай дэлегацыі былі дыпламаты пасольства Беларусі ў Кітаі, генеральных консульстваў нашай краіны ў Чунцыне і Шанхаі, - адзначылі ў беларускай замежнай установе. - Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і правінцыі Ганьсу ў розных сферах: гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, культурнай і адукацыйнай".
Быў адзначаны высокі ўзровень беларуска-кітайскіх адносін і ўзаемападтрымкі ў перыяд вострай фазы распаўсюджвання каранавіруса, у першую чаргу гэта ўзаемнае прадастаўленне гуманітарнай медыцынскай дапамогі.
З улікам існуючага вопыту і рэгіянальнай спецыялізацыі Ганьсу ў сферы традыцыйнай кітайскай медыцыны беларускі бок вітаў адкрыццё ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" Цэнтра кітайскай медыцыны з удзелам кампаній гэтай правінцыі.
Акрамя таго, бакі дамовіліся актывізаваць рэалізацыю праектаў Ганьсу ў рэгіёнах Беларусі. У якасці станоўчых прыкладаў на перагаворах адзначылі рэстаран кітайскай кухні ў Беларусі, а таксама стварэнне Цэнтра даследавання Беларусі на базе Ланьчжоўскага фінансава-эканамічнага ўніверсітэта.
Ганьсу - правінцыя на поўначы цэнтральнай часткі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад - Ланьчжоу. У правінцыі ёсць прадпрыемствы нафтахімічнай прамысловасці. На рацэ Хуанхэ, якая працякае па рэгіёне, пабудавана 29 гідраэлектрастанцый, акрамя таго, у правінцыі знаходзіцца адзін з буйнейшых у свеце комплексаў ветраэнергетыкі. Актыўна развіваецца каляровая металургія. Пад ворыва адведзена амаль 11 працэнтаў тэрыторыі Ганьсу. У гарах традыцыйна вырошчваецца зялёны чай.