Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы Андрэй Страчко быў прыняты Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі Садырам Жапаравым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Кыргызстане. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Прэзідэнт падзякаваў паслу за асабісты ўклад у развіццё двухбаковых беларуска-кыргызскіх адносін, актыўную работу ў якасці дуаена дыпламатычнага корпуса ў Кыргызскай Рэспубліцы.
Былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і падкрэслена ўзаемная нацэленасць на развіццё плённага міждзяржаўнага дыялогу.