Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Ісламабада Ахсанам Зафарам Бахтауры і прадстаўнікамі пакістанскага бізнесу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Пакістане.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам, а таксама намецілі далейшыя крокі па яго ўмацаванні.
Андрэй Мяцеліца расказаў аб магчымасцях беларускіх прадпрыемстваў у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, хіміі. Размова таксама ішла аб святкаванні 30-годдзя дыпламатычных адносін паміж нашымі дзяржавамі (устаноўлены 3 лютага 1994 года).