Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Намеснік міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерал-лейтэнант Юнус-Бек Еўкураў у рамках візіту ў Беларусь прымае ўдзел у рэкагнасцыроўцы раёнаў правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Рэкагнасцыроўка праходзіць пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Віктара Гулевіча.
Акрамя таго, Віктар Гулевіч абмеркаваў з кіраўніком расійскай дэлегацыі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ваеннага супрацоўніцтва ў сферы баявой падрыхтоўкі.