Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Подпісы пад дакументам пасля перагавораў у Мінску паставілі міністры замежных спраў Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў.
Пагадненне прадугледжвае права замежных грамадзян уязджаць, выязджаць, знаходзіцца, ехаць транзітам па тэрыторыі дзвюх дзяржаў на падставе візы адной з іх і дакументаў, што засведчваюць асобу. Замежныя грамадзяне змогуць перамяшчацца паветраным, чыгуначным транспартам, а таксама па шасці аўтамабільных дарогах, якія вызначаны ў дадатку да пагаднення.
Адказваючы на крытыку аб доўгай падрыхтоўцы дакумента, які мог быць падпісаны яшчэ ў канцы 2018 года, Уладзімір Макей падкрэсліў, што важны сам рэзультат. "Можна задаць пытанне, як доўга ляжаць нашы прапановы або праекты некаторых дакументаў на стале Еўрасаюза, як доўга разглядаюцца там гэтыя дакументы", - сказаў міністр.
Сяргей Лаўроў таксама адзначыў, што тэрміны падпісання дакументаў могуць быць самымі рознымі і цяперашняя затрымка паміж падрыхтоўкай дакумента і яго падпісаннем не прэтэндуе на рэкорд. "Я не думаю, што наогул карэктна ставіць пытанне, чаму той ці іншы дыпламатычны працэс займае той ці іншы час", - сказаў ён. Дыпламат лічыць, што ў заключэнні гэтага пагаднення неабходна "бачыць вялікі пазітыўны крок, а не адшукваць нейкія сумніўныя гісторыі".
Як паведамлялася, сёння з Сяргеем Лаўровым таксама сустрэўся кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік расійскага МЗС растлумачыў, што яго візіт у Беларусь планаваўся яшчэ месяц таму, але санітарная абстаноўка ўнесла свае карэктывы. Гаворачы аб пагадненні, міністр адзначыў, што яно будзе мець вельмі пазітыўнае значэнне для грамадзян трэціх краін, якія наведваюць Расію і Беларусь, прадстаўнікоў бізнесу, дыпламатаў, адначасова акрэдытаваных у Маскве і Мінску. "Думаю, што гэта будзе вельмі добра ўспрынята і на справе будзе прадаўжаць наша сумеснае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Сяргей Лаўроў.