Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Урад Беларусі і Шры-Ланкі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне турызму. Дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Пагадненне падпісана для ўмацавання дружалюбных адносін, узаемаразумення, добразычлівасці паміж народамі дзвюх дзяржаў, а таксама ў мэтах садзейнічання азнаямленню з гісторыка-культурнай спадчынай і развіцця сферы турызму для эканамічнага і культурнага прагрэсу абедзвюх краін.
Бакі плануюць садзейнічаць устанаўленню кантактаў паміж турыстычнымі асацыяцыямі і арганізацыямі, тураператарамі і агенцтвамі, садзейнічаць стварэнню спрыяльных умоў для прыцягнення інвестыцый у турыстычную галіну, заахвочваць узаемны ўдзел турыстычных арганізацый сваіх дзяржаў у міжнародных турыстычных выстаўках і кірмашах, якія праводзяцца на тэрыторыі дзвюх дзяржаў, і гэтак далей.
Пагадненне заключана на няпэўны тэрмін і ўступае ў сілу з дня атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні бакамі неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.