Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч і пасол Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыф Махмуд Хакдод абмеркавалі, як раскрыць патэнцыял гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, які будзе адпавядаць высокаму ўзроўню палітычных адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў цэнтры.
У ходзе перагавораў таджыкскаму дыпламату прадстаўлены інструментарый Нацыянальнага цэнтра маркетынгу па суправаджэнні знешнеэканамічнай дзейнасці. Дасягнута дамоўленасць аб прэзентацыі магчымасцей цэнтра таджыкскім дзелавым колам, якія плануюць наведаць Беларусь у чэрвені бягучага года.
Акрэслена зацікаўленасць цэнтра ва ўстанаўленні партнёрскіх адносін з профільнымі структурамі Таджыкістана, у кампетэнцыю якіх уваходзіць адміністраванне закупак, а таксама гатоўнасць арганізаваць пры садзейнічанні пасольстваў Беларусі і Таджыкістана практыка-арыентаваны вэбінар, прысвечаны ўмовам ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі дзвюх краін.
Субяседнікі сышліся на думцы, што, улічваючы ўзаемнае імкненне паглыбіць беларуска-таджыкскае супрацоўніцтва па лініі бізнесу, дасягнутыя дамоўленасці павіны быць рэалізаваны ў аглядныя тэрміны.