Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка 8 лютага сустрэўся са старшынёй верхняй палаты парламента гэтай краіны, старшынёй горада Душанбэ Рустамі Эмамалі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім Міністэрстве замежных спраў.
На сустрэчы комплексна разгледжаны пытанні двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Таджыкістанам з акцэнтам на развіццё міжпарламенцкага і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, а таксама далейшага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Акрамя таго, бакі пазітыўна ацанілі дынаміку развіцця беларуска-таджыкскіх адносін і выказалі агульную думку аб неабходнасці паглыблення кантактаў, рэалізацыі новых сумесных праектаў у розных сферах. Па выніках гутаркі былі намечаны новыя перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.