Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Беларусь і Турцыя плануюць развіваць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне ў сферах энергетыкі, ІКТ, медыцыны, хімічных тэхналогій, новых матэрыялаў і біятэхналогій. Аб гэтым ішла размова на другім пасяджэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.
"ДКНТ Беларусі і Савет па навукова-тэхнічных даследаваннях Турцыі правялі конкурс сумесных інавацыйных праектаў. Па яго выніках да фінансавання прыняты праект па распрацоўцы складской аўтаномнай мульты-робататэхнічнай сістэмы. Яна будзе прызначана для перамяшчэння ў аўтаматычным рэжыме тавараў унутры як праектуемых, так і існуючых складскіх памяшканняў, лагістычных цэнтраў з улікам інфармацыі аб іх канфігурацыі. Выканаўца з беларускага боку - Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН, з турэцкага - кампанія "Навасім Інжынерныя Паслугі", - расказалі ў прэс-службе. Цяпер на разглядзе турэцкага боку знаходзяцца яшчэ два інавацыйныя праекты НАН Беларусі, якія атрымалі станоўчую ацэнку беларускіх экспертаў.
Акрамя таго, бакі ў час пасяджэння абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва турэцкіх і беларускіх тэхнапаркаў, а таксама Турэцкага палярнага навукова-даследчага інстытута з Рэспубліканскім цэнтрам палярных даследаванняў НАН Беларусі.
Беларуска-турэцкае супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы развіваецца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін ад 11 лістапада 2016 года.