Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
24 лістапада 2020

Беларусь плануе пашырыць удзел у міжнародных міратворчых місіях

Узброеныя Сілы Беларусі плануюць пашырыць удзел у міжнародных міратворчых місіях. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы ўдзельнічаем у міратворчых місіях у Ліване пад эгідай ААН і выконваем задачы ва Украіне пад эгідай АБСЕ. Гэтыя пытанні плануем развіваць і пашыраць. У нас ёсць падрыхтаванае падраздзяленне для гэтых задач - міратворчая рота ў Віцебску. Прапрацоўваем далейшыя напрамкі для таго, каб увайсці ў адну з міратворчых місій", - адзначыў Віктар Хрэнін.

Расказваць падрабязней пра планы ў гэтым напрамку дзейнасці міністр абароны не стаў. Аднак растлумачыў, што цяпер, у прыватнасці, разглядаецца пашырэнне прысутнасці ў Ліване. Ёсць планы і на іншыя місіі.

Гаворачы пра стан спраў у беларускай арміі, Віктар Хрэнін падкрэсліў, што Узброеныя Сілы боегатовы і здольны выканаць пастаўленыя задачы. "У нас закончаны перыяд абучэння 2019/2020. Усе мерапрыемствы, якія былі ў плане падрыхтоўкі Узброеных Сіл, мы выканалі ў поўным аб'ёме, зрываў не дапусцілі. Акрамя таго, пазапланава былі праведзены тры этапы раптоўных праверак боегатоўнасці, вучэнні на Гродзенскім тактычным напрамку. З 1 снежня пачынаем новы перыяд абучэння, - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе ў армію было прызвана каля 9 тыс. ваеннаабавязаных для павышэння іх узроўню падрыхтоўкі па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях і абслугоўвання тэхнікі і ўзбраення. "Людзі, якія прызываліся з народнай гаспадаркі, з высокім узроўнем разумення ставіліся да гэтых працэсаў і дастойна выконвалі свае задачы", - падкрэсліў кіраўнік абароннага ведамства.

Пытанні ўдзелу беларускіх ваенных у міратворчых місіях Аляксандр Лукашэнка закрануў, прымаючы Віктара Хрэніна з дакладам. "Як я часта гавару, свет наогул звар'яцеў: апошнім часам усё больш і больш напружаных кропак. Запатрабаванасць у міратворчых аперацыях узрастае, мы з'яўляемся ўдзельнікамі міратворчых місій Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Які тут стан спраў?" - запытаў прэзідэнт.

У ліпені Аляксандр Лукашэнка наведаў 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду. Там ён падрабязна азнаёміўся з баявымі магчымасцямі міратворчай роты, яе экіпіроўкай, узбраеннем і ваеннай тэхнікай, умовамі жыцця і быту ваеннаслужачых. "Дзе, магчыма, нам давядзецца ў якасці міратворцаў удзельнічаць? Які тут стан: маральны, тэхнічны і фінансавы? Гэта ж пэўныя затраты, праўда, ААН іх кампенсуе, але тым не менш", - сказаў кіраўнік дзяржавы.