Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Беларусь у студзені-лютым 2022 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га на 19,5 працэнта да $7,717 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $14,709 млрд, што на 20,6 працэнта больш, чым за студзень-люты 2021 года. У тым ліку імпарт склаў $6,991 млрд (рост на 21,7 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $726,5 млн (у студзені-лютым 2021 года сальда таксама было дадатным - $712 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 24,3 працэнта да $12,471 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 23,1 працэнта да $6,225 млрд, імпарт - на 25,5 працэнта да $6,246 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $20,1 млн (у студзені-лютым 2021 года яно было дадатным і складала $81,9 млн).
Знешнегандлёвы абарот паслуг вырас на 3,3 працэнта да $2,237 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 6,8 працэнта да $1,492 млрд, імпарт знізіўся на 2,9 працэнта да $745,4 млн. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $746,6 млн (у студзені-лютым 2021 года дадатнае сальда складала $630,1 млн).