Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Беларусь у студзені - сакавіку 2022 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га на 4,8 працэнта - да $10,824 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $20,658 млрд, што на 4 працэнты больш, чым за студзень - сакавік 2021 года. У тым ліку імпарт склаў $9,834 млрд (рост на 3,3 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася на ўзроўні $989,5 млн (у студзені - сакавіку 2021-га сальда таксама было дадатным - $808 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 5,6 працэнта - да $17,317 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 5,7 працэнта - да $8,557 млрд, імпарт - на 5,5 працэнта, да $8,759 млрд. Сальда склалася адмоўнае ў памеры $202,1 млн (у студзені - сакавіку 2021 года яно таксама было адмоўным і складала $210,6 млн).
Знешнегандлёвы абарот паслуг знізіўся на 3,5 працэнта - да $3,341 млрд. Экспарт паслуг павялічыўся на 1,2 працэнта - да $2,266 млрд, імпарт знізіўся на 12 працэнтаў - да $1,074 млн. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае ў памеры $1,191 млн (у студзені - сакавіку 2021 года дадатнае сальда складала $1,018 млн).