Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Беларусь з 1 лютага павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 студзеня 2020 года нумар 46, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $78,5 за 1 т (раней - $77,2).
Пошліна на прамагонны бензін вырасла з $42,4 да $43,1 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $23,1 да $23,5 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.
Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 студзеня. Тады яны былі паніжаны.